Запрашаем на майстар-клас па пляценні сумкі са стужак

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я 24 жніўня а 13-й гадзіне запрашае наведаць усіх жадаючых захапляльны майстар-клас, падчас якога вы створыце модную сумку са стужак сваімі рукамі! Гэта выдатная магчымасць не толькі асвоіць тэхніку пляцення, але і атрымаць эксклюзіўны аксесуар.

Вы зможаце сплесці аснову сумкі, навучыцеся добра ўплятаць ручкі і ўпрыгожваць выраб дэкаратыўнымі дэталямі — у выніку ў вас атрымаецца трывалая, зручная і арыгінальная сумка.

Усім неабходным мы забяспечым, але калі ў вас ёсць любімыя стужкі, пацеркі або іншыя ўпрыгожанні, вы можаце ўзяць іх з сабой, каб зрабіць сумку па-сапраўднаму ўнікальнай. Чакаем вас на майстар-клас!

323