#прадабрушан Ціхан Якаўлевіч Кісялёв

#прадабрушан

У гэтым годзе адзначаецца 108-годдзе з дня нараджэння Ціхана Якаўлевіча Кісялёва. Ціхан Якаўлевіч нарадзіўся ў вёсцы Агародня-Кузьмініцкая Добрушскага раёна 30 ліпеня 1917 г (па старым стылі). У 1933 г. паступіў у Рэчыцкі педагагічны тэхнікум, які скончыў у 1936 г. Пасля чаго быў накіраваны на працу выкладчыкам у школу в. Багуцічы Ельшчыны, дзе працаваў да 1939г. У гэтым жа годзе прызначаны дырэктарам сярэдняй школы ў в. Рэмезы Ельскага раёна. З 1941 па 1944г. працаваў дырэктарам сямігадовай школы ў хутары Краснянскім Урупінскага раёна Валгаградскай вобласці.

З 1944г. на партыйнай рабоце - інструктар арганізацыйна-інструктарскага аддзела Гомельскага абкама КП(б) БССР. У гэтым жа годзе Ціхан Якаўлевіч становіцца слухачом Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС, а ў 1948 – кіраўнік лектарскай групы Брэсцкага абкама КП(б), а потым загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б) Беларусі.

У 1952г. яго абіраюць Першым сакратаром Брэсцкага абкама, а ў 1955 - сакратаром, другім сакратаром ЦК КП Беларусі. З 1959 па 1978г. Кісялёў - Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР. У 1978г. назначаны намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР. У кастрычніку 1980 г. Ціхан Якаўлевіч становіцца першым сакратаром ЦК КП Беларускай ССР.

Ціхан Кісялёў быў дэлегатам 19 - 26 з'ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР чацвёртага - дзесятага скліканняў, а таксама дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, трэцяга - восьмага скліканняў. З 1981г. - Член Прэзідыума Вярхоўнай рады СССР.

За вялікія заслугі Ціхану Якаўлевічу ў 1977 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Ён узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам "Знак Пашаны".

168