Дзень усіх закаханых у Музеі ткацтва

×

Паведамленне пра памылку

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable у bootstrap_table() (лінія 208 у /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

Мінулая субота ў Музеі была прасякнута вялікім сардэчным пачуццём – каханнем. Улюбёныя пары ў гэты дзень змаглі даведацца аб любоўных прыкметах, дзявочых варожбах, вясельнай абраднасці, што звязаны з прыладамі працы і прадметамі побыту, якімі карысталі ў штодзённым жыцці нашыя продкі.

Чулася шмат пяшчотных і шчырых словаў, музей свяціўся яскравымі ўсмешкамі закаханых. А кожная пара, што наведала музей 14 лютага, атрымала невялічкі, але такі незвычайны падарунак.

1459